На Аршанскім мясакабінаце адбыўся пажар

На Аршанскім мясакабінаце адбыўся пажар

Раніцай 29 снежня на тэрыторыі Аршанскага мясакабіната адбыўся пажар. Падчас зварачных работ загарэлася дапаможнае памяшканне побач з адным з цэхаў. Як паведаміла БЕЛТА Марына Фандо, афіцыйная прадстаўніца Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, рабочыя самі спрабавалі ліквідаваць узгаранне, неўзабаве прыехалі ратавальнікі.

Пажар ужо ліквідаваны. Мяркуецца, што ён пачаўся з-за невыканання правілаў бяспекі. Пацярпелых не было. Цяпер падлічваюцца страты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі