Вы тут

На 2021 год МВФ прагназуе для Беларусі невялікі рост ВУП

Міжнародны валютны фонд / Reuters

У 2020 годзе ВУП Беларусі знізіцца на 3%, а ў 2021-м вырасце на 2,2%. У 2025-м прырост замарудзіцца да 1,3%. Такі прагноз апублікаваў у аўторак Міжнародны валютны фонд, піша TUT.by.

Дарэчы, паводле афіцыйнага прагнозу беларускіх уладаў, сёлета ВУП захаваецца на ўзроўні 2019 года.

Паводле МВФ, інфляцыя ў нашай краіне ў 2020-2021 годзе складзе 5,1%. Беспрацоўе, якое ў 2019 годзе складала 0,3%, сёлета павялічыцца да 1,4%, а ў 2021-м складзе 1,1%. 

Гэты прагноз не ўлічвае масавыя пратэсты, якія пачаліся пасля выбараў 9 жніўня, і іх уплыў на эканоміку.

Паводле прагнозу МВФ, сусветная эканоміка будзе марудна выходзіць з глабальнага лакдаўну, выкліканага пандэміяй COVID-19. Сёлета прагназуецца падзенне сусветнай эканомікі на 4,4% — гэта менш, чым эксперты МВФ прагназавалі ў чэрвені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.