Вы тут

МЗС Украіны — пра рэгістрацыю патэнцыйных кандыдатаў на выбарах у Беларусі

Беларусы чакаюць перамен / Еўрарадыё

МЗС Украіны пракаментаваў сітуацыю з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. У адказе на запыт hromadske.ua знешнепалітычнае ведамства нашай паўднёвай суседкі паведаміла, што ацэньваць выбары будзе па выніку. Цяпер жа там заяўляюць, што "Украіна як прыхільніца суверэнітэту і незалежнасці Беларусі выступае за правядзенне свабодных і мірных выбараў". У Кіеве чакаюць, што ў нашай краіне забяспечаць фундамэнтальныя свабоды беларускіх грамадзян, а таксама "рэгістрацыю патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты без палітычна матываваных абмежавальных захадаў".

"Правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў у Беларусі, без вонкавага ўмяшання, узмоцніць яе суверэнітэт і незалежнасць, ды будзе нагодай для далейшага развіцця ўкраінска-беларускага супрацоўніцтва", — паведамляе ўкраінскі МЗС.

Што да арышту патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, то яго ў Кіеве не сталі каментаваць — нагадалі афіцыйную інфармацыю беларускага боку.

hromadske.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.