МЗС Украіны патроліла расійскіх калег за тэрмін "Наваросія"

Тэрмін прагучаў у паведамленні МЗС Расіі наконт перамоваў Сяргея Лаўрова з дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Кэры. Ведамства Лаўрова паведаміла, што ў рамках сустрэчы абмяркоўвалася "наладжванне дыялогу паміж уладамі Кіева і кіраўніцтвам Наваросіі". 

Украінскае МЗС арыгінальна адказала на такія закіды рускіх калег, заявіўшы, што Навароссія — гэта сяло ў Прыморскім краі Расіі, перадае ru.tsn.ua. На старонцы МЗС Украіны ў фэйсбуку з'явіўся запіс: "Сёння МЗС РФ заклікаў да "прамога дыялогу паміж уладамі ў Кіеве і кіраўніцтвам Наваросіі". Нам стала цікава, да дыялогу з кім нас заклікаюць... Дзякуй Вікіпедыі за адказ! Гэта сяло ў Расіі, заснаванае украінцамі ў 1893 годзе. Калі жыхары вёскі выкажуць жаданне ўсталяваць дыялог са сваёй гістарычнай радзімай, мы з задавальненнем падтрымаем такую ​​ініцыятыву". 

Фота — ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі