МЗС: У ДТЗ ва Украіне пацярпелі 9 беларусаў

МЗС: У ДТЗ ва Украіне пацярпелі 9 беларусаў

Міністэрства замежных спраў Беларусі ў Twitter паведаміла аператыўную інфармацыю пра ДТЗ з мікрааўтобусам у Львоўскай вобласці Украіны. Было вядома, што загінулая — грамадзянка Беларусі. Беларускія дыпламаты гэта пацвердзілі. Яшчэ 8 пасажыраў мікрааўтобуса таксама з'яўляюцца беларусамі, яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, усе знаходзяцца ў свядомасці ў розных бальніцах на Львоўшчыне.

Як інфармавала Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося 23 чэрвеня на трасе Ковель — Жовква ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці. Кіроўца Skoda Octavia заснуў за рулём і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з Volkswagen LT. Апошнім кіраваў жыхар Валынскай вобласці Украіны, які ад шпіталізацыі адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі