Вы тут

МЗС: у Беларусі працуюць эксперты Еўракамісіі для ацэнкі сітуацыі з мігрантамі

Мігранты каля беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА

Для ацэнкі сітуацыі з мігрантамі на мяжы ў Беларусь прыбылі эксперты Еўракамісіі, паведамляе прэс-служба МЗС. Іх візіт у нашу краіну разлічаны на 22-23 лістапада.

"У рамках візіту адбыліся сустрэчы дэлегацыі ЕС у МЗС Беларусі, а таксама з прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый", — паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. 

Па яго словах, беларускі бок звярнуў увагу на неабходнасць знайсці шляхі для таго, каб мігранты маглі ажыццявіць свае жаданні і трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.