МЗС: у беларусаў ёсць трое сутак, каб вярнуцца дадому транзітам праз Літву

Еўрарадыё
Еўрарадыё

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла 15 сакавіка, што Літва адкрые гуманітарны калідор грамадзянам Беларусі і іншых краін з магчымасцю перасекчы тэрыторыю Літвы транзітам, каб вярнуцца ў свае дзяржавы. Забарона на ўезд у Літву замежнікам уступае ў сілу з 00:00 16 сакавіка, а калідор будзе адкрыты з 16 па 18 сакавіка ўключна. З 00:00 19 сакавіка ўезд на тэрыторыю Літвы будзе забаронены.

На мяжы з Беларуссю будуць працаваць два пункты пропуску — Каменны Лог і Прывалка.

"Настойліва рэкамендуем ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія жадаюць вярнуцца ў Беларусь, зрабіць гэта ў тэрмін да 00:00 гадзінаў 19 сакавіка 2020 года", — заклікае МЗС.

Беларусам, якія знаходзяцца ў Літве ці плануюць транзіт праз яе, рэкамендуюць загадзя разлічыць маршруты і купіць білеты. Сярод іншых спосабаў вярнуцца з Літвы МЗС называе самалёты "Белавіі", якія будуць лётаць па маршруце "Вільня-Мінск" 15, 16, 17, 19 і 20 сакавіка.

Калі вы плануеце выязджаць з Літвы з 16 па 30 сакавіка, МЗС просіць зарэгістравацца, напісаўшы электронны ліст на [email protected] з пазнакай "Экстраны выезд". У лісце варта пазначыць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, меркаваныя даты і спосаб выезду.

Таксама ў пасольстве Беларусі ў Літве працуюць тэлефоны для экстранай сувязі: +370 699 59 434, +370 695 41 778, +370 600 16 244.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі