МЗС Грузіі: Прызнанне Абхазіі і ПА — не ў інтарэсах Беларусі

Прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі не ўваходзіць у інтарэсы самой Беларусі, заявіла намесніца міністра замежных справаў Грузіі Ніно Каландадзэ. МЗС Грузіі даў беларускім дэпутатам з працоўнай групы па падрыхтоўцы да разгляду звароту аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі дазвол на наведванне гэтых рэспублік. “Мы ведаем, што Расія цісне на Беларусь, як і на іншыя краіны. Але мы думаем, што на дадзеным этапе нам не пагражае небяспека прызнання Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі", — цытуе Каландадзэ сайт “Кавказский Узел”.

Па яе словах, грузіна-беларускія адносіны развіваюцца нармалёва, і да канца года чакаецца сустрэча парламенцкіх дэлегацый двух краінаў.