Мытня будзе цэлы месяц шукаць крамолу ў фотакаталогу

Іх везла з Коўна ў Мінск рэдактар выдання, фатограф Юля Дарашкевіч. У эфіры Еўрарадыё Дарашкевіч распавяла, што мытнікі забралі кнігі як мінімум на месяц.

Дарашкевіч: "Мытнікі зацікавіліся зместам альбома, прагледзелі ўсе фатаздымкі і, відаць, вырашылі перастрахавацца і не браць на сябе адказнасць. Усе альбомы былі вынятыя для экспертызы, якая, як нам патлумачылі, будзе доўжыцца месяц. І калі вынікі будуць станоўчыя, мы зможам забраць нашыя альбомы назад".

Па словах Дарашкевіч, мытнікаў зацікавіла серыя фотаздымкаў. Але што менавіта за серыя, работнікі мытні гаварыць не захацелі.

Дарашкевіч: "Мы фактычна дзве гадзіны чакалі ў машыне пакуль яны іх праглядалі. Гэта адбывалася без нас. І, я так разумею, мытніца пайшла раіцца з начальствам. Пры складанні пратакола прагучала вельмі цікавая фраза: там, канечне, добрыя фатаздымкі, але ёсць там адна серыя, ну, вы разумееце.... Што мелі на ўвазе мытнікі, мы не ведаем. Але мы настойваем на тым, што гэта выключна прафесійны конкурс для фотажурналістаў".

Фатограф кажа, што выданне прызначалася для перадачы ў бібліятэкі і падарункі аўтарам.

Дарашкевіч: "Іх нам прэзентавала друкарня, якая і выдавала гэты альбом. Яны прызначаліся не для камерцыйнага выкарыстання, а для падарункаў аўтарам, бібліятэкам, фотаклубам, інфармацыйным спонсарам - выключна для рэкламавання нашага конкурса, для прасоўвання яго і для прасоўвання беларускай прэс-фатаграфіі".

Нагадаем, што прэзентацыя каталогу ў Мінску ўжо адбылася. Некалькі асобнікаў былі ўвезеныя для аўтараў і некаторых галерэяў. Але іх было, вядома ж, менш, чым 100 асобнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі