МВФ: На Беларусь узмацніўся ўплыў эканамічнага крызісу

Уплыў эканамічнага крызісу на Беларусь узмацніўся ў параўнанні з пачаткам года. Да такой высновы прыйшлі эксперты першай агляднай місіі Міжнароднага валютнага фонду, якая працавала ў Мінску з 29 красавіка па 13 траўня.
Па словах кіраўніка місіі Крыса Джарвіса, падчас дыскусій, якія доўжыліся цягам апошніх двух тыдняў, эксперты МВФ і беларускі бок дасягнулі вялікага прагрэсу.

Цяпер місія фонду вяртаецца ў Вашынгтон, дзе дасць кіраўніцтву МВФ справаздачу, якая будзе абмеркавана Радай дырэктараў фонду.

Пасля гэтага будзе прымацца рашэнне аб даванні Беларусі наступнага транша крэдыту. Улічваючы арганізацыйныя моманты, гэта адбудзецца не раней за чэрвень.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі