Мужчыны, якія трапілі ў засаду АМАПа, атрымалі 6 і 7 гадоў калоніі

Мужчыны, якія трапілі ў засаду АМАПа, атрымалі 6 і 7 гадоў калоніі

Мужчыны, якія трапілі ў Мінску ў засаду АМАПа, атрымалі 6 і 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Крымінальную справу 37-гадовага Кірыла Казея і 34-гадовага Юрыя Сяргея разглядаў суд Заводскага раёна. Іх прызналі вінаватымі ў "падрыхтоўцы да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства", у "падрыхтоўцы да наўмыснага знішчэння альбо пашкоджання маёмасці" і ў "незаконным захоўванні боепрыпасаў". Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла такі прысуд, які і запрасіла пракурор: Казей — 7 гадоў, Сяргей — 6, паведамляе spring96.org.

Усё пачалося 25 кастрычніка 2020-га, калі 34-гадовы Дзмітрый Давыдзюк выскачыў з машыны і напаў на мужчыну з БЧБ-сцягам, які стаяў і махаў сцягам на раздзяляльнай паласе дарогі на вуліцы Убарэвіча, збіў яго. Пазней ён запісаў ролік, дзе выбачаўся за свой учынак. Тым не менш, Кірыл Казей і Юрый Сяргей вырашаюць пайсці да яго дома (яшчэ адзін удзельнік акцыі паспеў схавацца, ён у вышуку). Па версіі следства, яны хацелі пракалоць шыны яго аўтамабіля. Але там іх чакалі амапаўцы.

Казей і Сяргей сваёй віны не прызналі. Кірыл Казей заявіў у судзе, што нібыта знойдзеныя ў яго пісталет, граната і патроны яму не належаць — іх падкінулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі