Мужчына ў Мінску збіў фельчарку ў машыне "хуткай"

Мужчына ў Мінску збіў фельчарку ў машыне "хуткай"

Крымінальную справу за хуліганства пачалі на 60-гадовага мінчука, які збіў фельчара "хуткай". Падрабязнасці інцыдэнта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

27 красавіка на прыпынку грамадскага транспарту быў знойдзены мужчына з траўмамі. На месца прыбыла брыгада хуткай меддапамогі. У склад брыгады ўваходзілі два фельчары — маладыя дзяўчаты. Медыкі агледзелі мужчыну і вырашылі, што яго трэба шпіталізаваць.

па дарозе ў лякарню мужчына нечакана захацеў выйсці праз заднія дзверы аўтамабіля "хуткай". Фельчаркі паспрабавалі яго спыніць. У адказ некалькі разоў стукнуў адну з іх, брудна лаяўся і пагражаў. 

Паведамляецца, быццам раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі