Мужчына пагражаў сужыцельцы забіць яе і закапаць за хлявом

Мужчына пагражаў сужыцельцы забіць яе і закапаць за хлявом

На жыхара Маладзечанскага раёна завялі крымінальную справу пасля таго, як ён пагражаў сваёй сужыцельцы забіць яе і закапаць за хлявом. Як паведамляе сайт Мінскай абласной міліцыі, маладая жанчына каля года цярпела здзекі свайго партнёра і не наважвалася набраць “102”, калі сужыцель чарговым разам яе збіваў.

Звярнуцца да праваахоўнікаў пацярпелую ўгаварылі калегі, калі зноў пабачылі яе ў сіняках. А нагодай два выкліку міліцыі стала чарговая сямейная сварка, падчас якой п’яны 36-гадовы мужчына збіў жанчыну: ён наносіў удары па целу, галаве, цягаў за валасы і душыў. Пры гэтым ён агучыў пагрозу забіць.

Пасля працы агрэсар звычайна выпіваў сама меней 2 літры піва. Разам з ім пражывае і 9-гадовая дачка сужыцелькі. Магчыма, маці спалохалася і за жыццё свайго дзіця.

Пазней мужчына патлумачыў міліцыянтам, што такмім спосабам праводзіў са сваёй партнёркай “выхаваўчыя размовы” і абвінавачваў яе ў тым, што гэта яна ў нецвярозым стане ходзіць на працу.

Раней агрэсар не меў праблемаў з законам, на прафілактычных уліках не стаіць, па месцы працы характарызуецца станоўча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі