Мужчына атрымаў удар прычэпам трактара па твары і застаўся без носа

Па вуліцы Вясёлай праязджаў трактар "Беларус". Раптоўна прычэп для перавозкі жывёлы закрануў пешахода, які стаяў на ўскрайку дарогі. У выніку 35-гадовы мужчына атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, пашкоджанне твару, пазней лекары ампутавалі яму нос.

41-гадовы трактарыст прызнаўся, што не адчуў удару. На момант здарэння ён быў цвярозы, інфармуе партал tut.by.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі