Muse паказваюць кавалачкі з новага альбома ўсім жадаючым

Брытанскі гурт Muse паказаў ўсім жадаючым кавалачкі са свайго новага альбома “The Resistance”. 30-ці секундныя ўрыўкі усіх песень апублікаваныя на афіцыйным сайце гурта.



Раней Muse распавядалі, што іх новы альбом будзе мець важкі сімфанічны складнік, а зараз даюць магчымасць у гэтым пераканацца.

Рэліз усяго альбома цалкам запланаваны на 14 верасня гэтага года, а на тыдзень раней, 7 верасня, выйдзе сінгл “Uprising”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі