МУС заблакавала здзелку прадпрыемства "Белнафтахіма" на 14 млн долараў

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (ГУБЭЗ) МУС заблакавала кантракт на 14 млн долараў. Гэты кантракт заключыла адно з прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" і структура, якая выклікала падазрэнні ў праваахоўнікаў, піша "Ежедневник".

Як паведаміў начальнік ГУБЭЗ МУС Эдуард Нікіцін, кантракт быў заключаны на пастаўку імпартнага абсталявання. Кампанія-пастаўшчык называлася кітайскай. Але насамрэч яе зарэгістраваў беларус за некалькі дзён да падпісання кантракта. У штаце кампаніі былі толькі тры чалавекі, а яе статутны фонд складаў 1300 долараў. Аператыўнікі высветлілі, што заснавальнік кампаніі сябраваў з асобнымі службовымі асобамі беларускага прадпрыемства.

Праваахоўнікі пераказалі інфармацыю кіраўніцтву "Белнафтахіма", і кантракт быў скасаваны. Гэта дазволіла пазбегнуць шкоды ў асабліва буйным памеры.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі