МУС: мінчук пагражаў у Telegram участковаму інспектару
![Скрыншот паведамленняў / t.me/pressmvd](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/soobs2.jpg.webp?itok=liGgJjrZ)
Скрыншот паведамленняў / t.me/pressmvd
Старшы ўчастковы інспектар міліцыі Партызанскага РУУС Мінска атрымліваў пісьмовыя пагрозы.
"Адпраўнік паведамленняў не шкадаваў выказванняў, — паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. — Міліцыянт звярнуўся па абарону да калег з упраўлення ўласнай бяспекі".
Паводле інфармацыі МУС, іх супрацоўніку пісаў 29-гадовы мінчанін. Мужчына знайшоў кантакты ўчастковага ў тэлеграм-канале, карыстальнікі якога "заклікалі адпраўляць праваахоўнікам паведамленні негатыўнага характару".
Адпраўнік запэўнівае, што быў п'яны. Паддаўшыся віртуальнаму лозунгу, ён вырашыў яго паслухацца.
Мінчук затрыманы. У міліцыі паведамляюць, што ён лічыць свае паведамленні памылковымі і раскайваецца ў іх.
З матэрыяламі праверкі будуць разбірацца следчыя.
![МВД: минчанин угрожал в Telegram участковому инспектору](/sites/default/files/paragraphs/image/soobs1.jpg)
![МВД: минчанин угрожал в Telegram участковому инспектору](/sites/default/files/paragraphs/image/soobs2.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.