Вы тут

МУС купляе 336 аўто за 14,8 мільёна рублёў

Geely беларускага вырабу / geely-minsk.by

На сайце goszakupki.by з'явіўся план закупак Міністэрства ўнутраных спраў. Ведамства плануе правесці закупкі прыкладна на 105 мільёнаў рублёў, прычым вялікую частку спісу складаюць аўтамабілі. 

Яшчэ ўлетку прайшлі таргі па закупцы сямі спецыяльных мікрааўтобусаў Ford Transit на 731 884 рублі. У траўні МУС купляла 22 спецаўтамабілі на суму 1 188 000 рублёў. Як удакладняе TUT.by, гаворка ідзе пра патрульныя УАЗЫ мадыфікацыі Patriot. Кошт аднаго аўтамабіля — 53 892 рублі.

Таксама ў спісе ёсць 22 аўтамабілі спецпрызначэння на агульную суму 4400 тысяч рублёў. Гэта значыць, кожны аўтамабіль каштуе каля 77 тысяч долараў паводле цяперашняга курсу. 

Акрая таго ў спісе пазначаныя 249 легкавых аўтамабіляў на суму каля 6,6 мільёнаў рублёў. Мяркуецца, што гэта седаны Geely Emgrand 7.

Агулам у плане закупак пазначаныя 336 аўто на агульную суму прыкладна 14 мільёнаў 800 тысяч рублёў. 

Следчы камітэт купляе для Цэнтральнага апарата 5 красовераў Geely Atlas на 257 500 рублёў, а таксама 50 седанаў Emgrand 7 на агульную суму каля 1,5 мільёна рублёў. Таксама ў планах закупак пазначаныя 143 легкавыя аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка больш за 1500 куб.см, але не больш за 2000 куб.см на суму каля 4,5 мільёна рублёў.

Міністэрства абароны купіла 4 патрульныя аўтамабілі для вайсковай інспекцыі вайсковых камендатур — гэта Geely Emgrand X7. Яны каштавалі ведамству 148 879 рублёў.

Скрыншот з сайта goszakupki.by
Скрыншот з сайта goszakupki.by
Скрыншот з сайта goszakupki.by
Скрыншот з сайта goszakupki.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.