Вы тут

МУС Беларусі: канфідэнцыйнай інфармацыі міліцыянераў не апублікавана

МУС Беларусі / БЕЛТА

У МУС Беларусі заявілі, што канфідэнцыйнай інфармацыі міліцыянераў у тэлеграм-каналах не апублікавана. У ведамстве пракаментавалі з'яўленне ў інтэрнэце базы з данымі больш чым двух тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (імёны, прозвішчы, даты нараджэння, пасады).

Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў эфіры тэлеканала "Россия 24" заявіла, што "размяшчэнне вышэйзгаданых даных не магло аказаць нейкі негатыўны для ведамства эфект". Паводле яе слоў, міністэрству хапае рэсурсаў для абароны міліцыянераў і членаў іх сем'яў ад магчымых пагрозаў. А публікацыя спісаў толькі "ўмацоўвае баявы дух", кажа яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.