"Мост-2016": Brunettes shoot Blondes, "Ночные снайперы", 7000$, "Рекорд Оркестр"

"Мост-2016": Brunettes shoot Blondes, "Ночные снайперы", 7000$, "Рекорд Оркестр"

Фестываль "Мост-2016" раскрыў карты: сёлета перад мінскай публікай выступяць расійскія гурты "Ночные снайперы", 7000$, "Рекорд Оркестр" і вядомыя сваім відэа "Knok Кnok" з мільёнамі праглядаў украінцы Brunettes shoot Blondes.

 

Праўда, адкрываць оўпэн-эйр будуць беларускія каманды, якіх будуць выбіраць на конкурснай аснове цягам двух месяцаў. Конкурс мае назву "Нашы на Мосце" і будзе праходзіць у некалькі этапаў.


Таксама ў продажы з'явілася новая партыя квіткоў на "Мост" па 400 тысяч рублёў. Арганізатары папярэджваюць, што кошт квітка на фэст будзе павялічвацца па меры набліжэння даты мерапрыемства.


Нагадаем, фестываль "Мост-2016" пройдзе 2 ліпеня на аэрадроме Баравая з 15.00 да 23.00. Без камісіі квіткі можна набыць на сайце арганізатараў фэсту atomenter.by, на сайтах білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі