Моладзевыя футбольныя зборныя Беларусі і Сербіі згулялі ўнічыю 1:1

Моладзевыя футбольныя зборныя Беларусі і Сербіі ў матчы адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы згулялі ў Віцебску ўнічыю 1:1. У пачатку другога тайма паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец адкрыў лік, аднак неўзабаве госці аднавілі раўнавагу.

У беларускай зборнай цяпер 16 ачкоў, яна лідыруе ў 8-й групе. У 2008 годзе яна правядзе яшчэ адну гульню, у гасцях з латышамі. На другім месцы сербы, у якіх 11 ачкоў і гульня ў запасе (з аўтсайдэрам, зборнай Сан-Марына). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі