Моладзеваму актывісту Андрэю Кіму пагражае турэмнае зняволенне

Да 6 гадоў зняволення пагражае моладзеваму актывісту Андрэю Кіму. Ён быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту пасля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня.  Пасля адбыцця тэрміну пакарання хлопца адвезлі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна сталіцы на допыт. Кім абвінавачваецца ў тым, што падчас затрымання ўдарыў супрацоўніка міліцыі. Крымінальная справа заведзеная па артыкуле 364 “Гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі”.

Андрэя Кіма цяпер трымаюць пад вартай у Мінскім следчым ізалятьары на Валадарскага.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі