"Моцныя навіны": у Буда-Кашалёўскім раёне — не менш за 74 выпадкі COVID-19

"Моцныя навіны": у Буда-Кашалёўскім раёне — не менш за 74 выпадкі COVID-19

Вялікі ачаг каранавіруснай інфекцыі выяўлены ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельшчыны, пішуць "Моцныя навіны". 

Па звестках выдання, у раёне назіраецца ўспышка захворвання на пнеўманіі тыпу SARS. Пра гэта журналістам "Моцных навінаў" паведамілі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы. На фоне пнеўманій фіксуецца вялікая колькасць каранавіруса COVID-19 — не менш за 74 выпадкі па стане на 21 красавіка.

Таксама сайт піша, што 20 красавіка ў Буда-Кашалёве памерла 45-гадовая фельчар хуткай дапамогі. Паведамляецца, што яе дыягнаставалі каранавірус і пнеўманію. У медыка таксама быў цукровы дыябет і залішняя вага.

Мінздароўя не ўдакладняе статыстыку захворвання на каранавірус па рэгіёнах. Па стане на 6:00 22 красавіка ў Беларусі 7281 выпадак захворвання на каранавірус, 58 чалавек памерлі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі