МНС: Сёлета ў Мінскай вобласці ўзрасла колькасць здарэнняў

МНС: Сёлета ў Мінскай вобласці ўзрасла колькасць здарэнняў

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў канстатуе рост колькасці здарэнняў у Мінскай вобласці. Паводле статыстыкі ведамства, змешчанай на сайце МНС, ад пачатку 2018 года ў сталічным рэгіёне зарэгістравалі 1513 здарэнняў тэхнагеннага характару, а летась за такі ж самы перыяд іх было 1222.

Падчас такіх здарэнняў у 2018 годзе загінула 130 чалавек (летась было 121), у тым ліку 2 дзяцей (летась — адно дзіця). Траўмы атрымалі 58 чалавек (летась 47), знішчана 369 пабудоваў (летась 264), пашкоджана 1309 забудоваў (летась 1022).

Пры гэтым сёлета ўратавалі 148 чалавек (летась 147), эвакуявалі 1461 (летась 1114).

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі