МНС Расіі: Беларусаў у Чорным моры шукаюць тры кацеры і два верталёты

Дваіх грамадзян Беларусі, жыхароў Мінску, якія вышлі ў Чорнае мора на гумовай лодцы, некалькі дзён шукаюць выратавальнікі Краснадарскага краю Расіі.
Нагадаем, беларусы адпачывалі пад Геленджыком. Надумаўшы парыбачыць, яны 27 верасня адправіліся ў мора на гумовай лодцы. Калі праз тры гадзіны яны не вярнуліся, пачаліся пошукі.

Вось якую апошнюю інфармацыю паведамілі Еўрарарадыё ў Галоўным упраўленні МНС Расіі па Краснадарскім краі:

"Пошукі будуць працягнутыя сіламі трох кацяроў і двума верталётамі. Пакуль яны не знойдзеныя".

Паводле словаў супрацоўніка прэс-службы Аляксандра Палявога, надзея на тое, што выратаваць беларусаў удасца, застаецца. Раней былі выпадкі, калі ў ледзяной вадзе выжывалі людзі без лодак, толькі ў гідракасцюмах. Тэмпература вады ў Чорным моры ў раёне пошуку цяпер складае 18 градусаў. Дарэчы, працу выратавальнікаў беларусам не давядзецца аплачваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі