МНС — пра радыяцыйны фон у Беларусі пасля пажару ў Чарнобыльскай зоне

МНС — пра радыяцыйны фон у Беларусі пасля пажару ў Чарнобыльскай зоне

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведаміла, што радыяцыйны фон у нашай краіне пасля пажару ў Чарнобыльскай зоне ва Украіне не змяніўся. Ратавальнікі спасылаюцца на адказ на свой запыт, атрыманы 5 чэрвеня з Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя (ён мае ў памежнай зоне з Украінай стацыянарныя пункты назірання радыяцыйнага маніторынгу, вымяральныя пункты аўтаматызаванай сістэмы кантролю). Радыяцыйную сітуацыю спецыялісты ацэньваюць, як "стабільную".

Таксама сіноптыкі супакойваюць, што ўмовы надвор'я не будуць спрыяць пераносу паветраных масаў з Украіны ў Беларусь.

Як паведамляла Еўрарадыё, плошча пажару ў Іванкаўскім раёне складае каля 10 гектараў. Там гарэў так званы "руды лес", які ў 1986-м перанёс звышмагутнае радыяцыйнае выпраменьванне. Украінскія ратавальнікі змагаюцца з пажарам і з зямлі, і з паветра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі