МНС паведаміла, колькі людзей, заблукалых у лесе, не змаглі знайсці сёлета
Сёлета згубіліся 26 дзяцей, і толькі адзін з іх дагэтуль не знойдзены. Дарослых сёлета згубілася 302 чалавекі, не ўдалося знайсці 14 з іх. Большасць з іх удалося знайсці на працягу сутак.
Пра такую статыстыку ў сацсетках паведаміў памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.
Як вядома, у Белавежскай пушчы дванаццаты дзень працягваюцца пошукі Максіма Мархалюка. Менавіта ён і ёсць тое адзінае дзіця, якое дагэтуль не знайшлі.