Вы тут

Міжнародная група экспертаў праверыць другі блок БелАЭС

Пасяджэнне ўдзельнікаў групы / t.me/Minenergo_by​

Група экспертаў Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, пачала партнёрскую праверку БелАЭС, паведамляе Мінэнерга. 

У рамках перадпусковай праверкі будзе вывучаны другі энергаблок атамнай станцыі, удакладнілі ў міністэрстве. Эксперты правераць 14 параметраў працы блока, у тым ліку яго эксплуатацыю, інжынерна-тэхнічнае забеспячэнне, радыяцыйную абарону, падрыхтоўку персаналу і супрацьпажарную абарону.

Як паведамляла Еўрарадыё, 17 лістапада першы энергаблок БелАЭС быў зноў адключаны ад сеткі. Паводле афіцыйнай версіі Мінэнерга, ён не працаваў два дні праз тое, што ў выніку "некарэктнага сігналу" спрацавала аўтаматычная сістэма абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.