Мітрапаліт Павел супраць акаунтаў манахаў у сацсетках і продажу святой вады

Прадаваць святую ваду — гэта нонсэнс і глупства. Такую заяву зрабіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел журналістам 20 студзеня. Кіраўнік праваслаўнай царквы паабяцаў пакараць гандляроў святой вадой. Аднак, на думку мітрапаліта, збор сродкаў можа быць апраўданы, калі грошы ідуць на кампенсацыю выдаткаў на пакупку тары для вады.

Таксама мітрапаліт Павел негатыўна ставіцца да манахаў, якія заводзяць асабістыя акаўнты ў сацыяльных сетках. На думку мітрапаліта, такім чынам страчваецца галоўны прынцып манаства.
 
Іерарх прыгадаў 1978 год, калі ён прыйшоў у манастыр. У той час аднаго манаха выгналі з прыстанку за тое, што ён набыў тэлевізар, бо гэта лічылася амаральным. Таксама мітрапаліт Павел распавёў пра сваё служэнне ў Пскова-Пячэрскім манастыры ў 1980-х. Паводле яго слоў, манахі, якія не глядзелі тэлевізар, усё адно ведалі апошнія навіны: “Не ведаю, адкуль яны чэрпалі інфармацыю, але ў іх тады 100% не было тэлефонаў і тэлевізараў, а пагатоў інтэрнэту. Відаць, людзі прыходзілі і распавядалі ім”.

Іерарх называе інтэрнэт “вялікай спакусай” для сучасных людзей, а дзённікі ў сацыяльных сетках, па словах мітрапаліта, увогуле “не звязаныя з праваслаўнай традыцыяй”, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі