Мітрапаліт Павел распавёў, калі можа адбыцца візіт Папы Рымскага ў Беларусь

Мітрапаліт Павел распавёў, калі можа адбыцца візіт Папы Рымскага ў Беларусь

Магчымасць таго, што Папа Францішак наведае Беларусь, выключаць нельга. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 24" заявіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Перадача была запісаная 2 сакавіка, але ў эфір выйшла толькі 9-га.

Па яго словах, для гэтага патрабуецца згода Маскоўскага Патрыярха Кірыла. "Зусім нядаўна яшчэ казалі, што ніколі не адбудзецца сустрэчы Папы і Патрыярха. А вось адбылася", — цытуе БЕЛТА словы мітрапаліта. Ён растлумачыў, што ўзгадненне з кіраўніком РПЦ неабходнае, таму што Беларуская праваслаўная царква ўваходзіць у склад РПЦ.

На думку мітрапаліта Паўла, такая магчымая сустрэча ў Беларусі Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага павінна паслужыць згуртаванню, а не падзелу людзей.

У сваю чаргу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч дадаў, што для візіту Папы неабходна афіцыйнае запрашэнне дзяржавы і згода царквы большасці, гэта значыць праваслаўнай. Ён мяркуе, што ў будучыні могуць адбыцца і іншыя сустрэчы Папы Францыска і Патрыярха Кірыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі