Мірны і Гаварцова перамаглі ў першым крузе чэмпіянату ЗША па тэнісе

Максім Мірны паспяхова стартаваў на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе — апошнім з чатырох турніраў серыі "Вялікага шлема". 27 жніўня ў першым крузе адзіночнага разраду беларускі спартсмен, які займае 106-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамог 18-ю ракетку свету кіпрыёта Маркаса Багдаціса — 6:3, 7:5, 3:6, 7:6 (8:6). У другім крузе беларускі тэнісіст згуляе з пераможцам пары Пол Голдстэйн (ЗША, 97) — Себасцьян Гражан (Францыя, 78).

Першы круг жаночага адзіночнага разраду пераадолела Вольга Гаварцова, якая перамагла шведку Сафію Арвідсан — 6:3, 2:6, 6:3. Цяпер беларуска сустрэнецца з трэцяй ракеткай свету Аленай Янкавіч з Сербіі. Іншая беларуская тэнісістка Таццяна Пучак, на жаль, прайграла ў першым крузе і завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе. Яна саступіла італьянцы Марыі-Алене Камерын — 3:6, 6:7 (4:7).
 
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі