Мінздароўя просіць дасылаць чэкі на лекі, якія за мяжой каштуюць танней

Мінздароўя просіць дасылаць чэкі на лекі, якія за мяжой каштуюць танней

Міністэрства аховы здароўя працуе над тым, каб знізіць кошты на некаторыя лекі. Для гэтага яго эксперты аналізуюць кошты на лекі, у тым ліку набытыя за мяжой, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Беларусам прапануюць дасылаць фота ўпакоўкі або чэка на лекі, калі кошты на іх ніжэйшыя, чым у Беларусі. Размяшчаць іх можна ў каментарах да замацаванага запісу на старонцы Мінздароўя ў Фэйсбуку.

У каментарах да гэтага допісу прадстаўнікі Мінздароўя тлумачаць, што не вывучаюць кошты на замежныя лекі ў інтэрнэце, бо хочуць даведацца, якія прэпараты карыстаюцца ў беларусаў попытам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі