Мінздароўя дазволіла праводзіць у школах кантрольныя ў панядзелак

Мінздароўя дазволіла праводзіць у школах кантрольныя ў панядзелак

Міністэрства аховы здароўя змяніла патрабаванні да раскладу і рэжыму навучальных заняткаў у школах ды іншых навучальных установах. Гэта робіцца ў адпаведнасці з пастановай Саўміна №525 "Аб зацвярджэнні спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі" ад 7 жніўня 2019 года.

Напрыклад, з нормаў выключылі патрабаванне чаргаваць цяжкія і лёгкія навучальныя прадметы, дазволілі праводзіць кантрольныя работы ў панядзелак, скарацілі працягласць перазменкі. Новыя нормы дазваляюць здвоеныя ўрокі па фізкультуры для навучэнцаў старэйшых за 18 гадоў, дапускаюць праводзіць факультатывы перад пачаткам урокаў, калі яны пачынаюцца ў 9:00.

Мінздароўя таксама вызначыла асноўныя патрабаванні па папярэджанні групавога захворвання дзяцей на вострыя кішэчныя інфекцыі. У новых нормах вызначаныя агульныя патрабаванні да рацыёну харчавання навучэнцаў, у тым ліку ва ўстановах вышэйшай адукацыі. 

Ва ўніверсітэтах чыноўнікі Мінздароўя рэгламентавалі навучальную нагрузку для студэнтаў першага і другога курсаў дзённай формы навучання, вызначылі мінімальную працягласць перапынкаў, а таксама патрабаванні да правядзення кантрольных работ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі