Мінулая ноч стала самай халоднай у Беларусі ў цяперашнюю зіму

Мінулая ноч стала самай халоднай у Беларусі ў цяперашнюю зіму

Мінулая ноч стала самай халоднай у Беларусі ў цяперашнюю зіму. У Вілейцы пад раніцу тэмпература паветра апускалася да -22,9 градуса, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў. Халоднае надвор’е ўсталявалася з-за антыцыклону. Аднак ужо ў бліжэйшыя дні надвор’е ў нашай краіне будзе змяняцца, чакаецца чарговае пацяпленне. А значыць тэмпература паветра зноў будзе значна ніжэйшая за кліматычную норму.  

Уначы ў чацвер, 25 студзеня, прагназуецца ад 0 на захадзе да -10 на ўсходзе, удзень — ад -3 да +3 градусаў. К пятніцу, 26 студзеня, у начныя гадзіны будзе ўжо толькі ад 0 да -6, на Гомельшчыне — да 10 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будуць тыя ж ад -3 да +3, як і напярэдадні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі