Мінскія ўлады дазволілі шэсце ў Курапаты
![Мінскія ўлады дазволілі шэсце ў Курапаты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kurapaty_00001.jpg.webp?itok=70DyQ4Vz)
Мінскія ўлады дазволілі шэсце ў Курапаты. Вулічная акцыя адбудзецца ў нядзелю, 30 кастрычніка, яна будзе прымеркаваная да Дзядоў. Арганізуе яе Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.
Як паведамляе Радыё Свабода, Мінгарвыканкам дазволіў удзельнікам шэсця сабрацца а 11-й гадзіне на пляцоўцы каля гадзіннікавага завода "Луч". З 11.30 да 15.00 запланаваны праход па вуліцах сталіцы ва ўрочышча Курапаты, дзе да 17-й гадзіны будзе праходзіць жалобны мітынг. Арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі, знічкі і расцяжкі. Пасля мітынгу ва ўрочышчы ўсталююць драўляны крыж — яго ўдзельнікі акцыі будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў.
Курапаты — самае вядомае месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.