Мінскія міліцыянты затрымалі "ілжэдэтэктыва"

Мінскія міліцыянты затрымалі "ілжэдэтэктыва"

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі мужчыну, які называўся прыватным дэтэктывам, браў грошы ў людзей, але абумоўленыя паслугі не аказваў, інфармуе прэс-служба МУС. 

Жыхар адной з вёсак Мінскага раёна афіцыйна нідзе не працаваў. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці: ён абяцаў людзям, што будзе збіраць кампрамат і сачыць, і за гэта завалодваў грошамі сваіх ахвяр.

Мужчына быў пакараны, але ў жніўні 2015 года вярнуўся да ранейшага спосабы здабычы грошай. Ён стварыў сайт, на якім рэкламаваў паслугі прыватнага вышуку. Праз сайт ён атрымліваў замовы на камерцыйных партнёраў, канкурэнтаў, няверных сужэнцаў. Мужчына замоўцаў перадаплату за інфармацыю з аўтаматызаваных баз даных МУС, паслугі сачэння, праслухоўвання памяшканняў, прадастаўленне дэталізацыі тэлефанаванняў. Аднак насамрэч, кажуць праваахоўнікі, выконваць гэтыя абяцанні не збіраўся.

Затрымалі ілжэдэтэктыва пры атрыманні грошай за прадастаўленне кампраметацыйных звестак пра партнёра ў бізнэсе.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за махлярства ў буйным памеры. Ён арыштаваны. Следчыя выявілі больш за 10 фактаў махлярства.

Пры гэтым праваахоўнікі прызнаюць, што ў яго  справе ёсць шэраг эпізодаў супрацьзаконнай дзейнасці, звязаных са зборам і распаўсюдам інфармацыі аб прыватным жыцці грамадзян. Мяркуецца, што пацярпелых можа быць больш. 

МУС нагадвае, што назіранне, праслухоўванне тэлефонных размоў, сачэнне — гэта аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, якія маюць права праводзіць толькі супрацоўнікі праваахоўных органаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі