Мінскія ідэолагі выявілі "нізкі мастацкі густ" у чарговага гурта

Мінскія ідэолагі выявілі "нізкі мастацкі густ" у чарговага гурта

Стала вядома пра забарону чарговага канцэрта ў Мінску праз "нізкі мастацкі ўзровень" музыкаў. На гэты раз пад каток мінскіх ідэолагаў трапіў тамбоўскі гурт "Операция пластилин", піша onliner.by.

У лістападзе музыкі планавалі даць кануэрт у сталічным клубе "Бруге". Там мусіла прайсці прэзентацыя альбома "Хваля". Аднак 29 траўня музыкі паведамілі, што ім не выдалі гастрольнае пасведчанне. Падставай стала "заключэнне мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах пра нізкі мастацкі ўзровень выканання".

Музыкі абяцаюць паўтарыць спробу на пачатку наступнага года і прывезці тады адразу два новыя альбомы. 

Цяпер гурт запісвае два новыя альбомы. З іх творчасцю можна пазнаёміцца на YouTube. Напрыклад, з кампазіцыяй, напісанай на вершы расійскай паэткі Марыны Цвятаевай

За апошні час гэта восьмы выпадак, калі Мінгарвыканкам не выдае гасторльку на правядзенне канцэрту ў Мінску. Падставай для адмовы ўсё тая ж — "нізкі мастацкі ўзровень".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі