Мінскім уладам прапанавалі назваць метрапалітэн у гонар Пятра Машэрава

Мінскім уладам прапанавалі назваць метрапалітэн у гонар Пятра Машэрава

Мінскім уладам прапанавалі назваць метрапалітэн у гонар Пятра Машэрава (1918 —1980), які 15 гадоў кіраваў Беларуссю ў савецкія часы. Ліст у Мінгарвыканкам, у Мінгарсавет і ў дзяржаўнае прадпрыемства “Мінскі метрапалітэн” накіравала гарадская арганізацыя Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Яго аўтары нагадваюць, што нядаўна адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння Машэрава. Пад яго кіраўніцтвам Беларусь “дасягнула ўражлівых поспехаў у эканамічным, сацыяльным развіцці”, а беларусы ў той час “канчаткова сфармаваліся як адзіная нацыя з сучаснай эканомікай, сістэмай адукацыі, культуры і навукі”.

Гарадская арганізацыя Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” нагадвае, што менавіта Пётр Машэраў, нягледзячы на супрацьдзеянне маскоўскіх чыноўнікаў, здолеў дамагчыся дазволу на праектаванне і будаўніцтва Мінскага метрапалітэна. У лісце падкрэсліваецца, што Машэраў — вялікі сын беларускага народу, патрыёт і стваральнік. Ён быў першым сакратаром ЦК Кампартыі БССР у 1965-1980 гадах, а значыць з’яўляўся кіраўніком рэспублікі. Ён — Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай працы. Загінуў у аўтакатастрофе.

Мінскім уладам прапанавалі назваць метрапалітэн у гонар Пятра Машэрава
Пётр Машэраў
Мінскім уладам прапанавалі назваць метрапалітэн у гонар Пятра Машэрава
Фота: http://spravmir.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі