Вы тут

Мінскім школьнікам прапануюць катлету "Загадку" і шніцаль "Карпыч"

БЕЛТА

У меню мінскіх школьнікаў з 11 сакавіка з'явіліся новыя стравы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Спецыялісты апрабоўвалі новыя стравы з 18 лютага на вучнях 20 мінскіх школаў і гімназій. Па выніку абследавання ў двухтыднёвае меню ўключылі салаты "Вясновы" і "Свежасць", катлету "Выдатнік", каўбаску "Пераменка", шніцаль "Карпыч", катлету "Загадка", бабку бульбяную "Школьную", кашу "Сонечная", "Маннік ванільны", здобу "Усмешка", кекс "Зебра", слодыч мучную "Медавічок". Іх можна будзе купіць і ў буфетах.

Новае меню будзе дзейнічаць да канца навучальнага года.