Мінскі студэнт і яго дзяўчына атруціліся ўгарным газам ў гаражы

Целы студэнта 5 курса і яго дзяўчыны знойдзеныя ў машыне ў гаражы ў Мінску, паведамляе “Інтэрфакс”. Папярэдняя версія смерці — атручэнне ўгарным газам.
Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Першамайскага раёна сталіцы. Як распавялі медыкі, штогод у асенне-зімовы перыяд рэгіструецца да дзесяці падобных смерцяў.

Часцей за ўсё гэта здараецца таму, што кіроўца разагравае машыну ў гаражы, дзе адсутнічае вентыляцыя. Смерць ад канцэнтраванага ўгарнага газу можа наступіць на працягу 10 хвілін.