Мінскі школьнік выпрасіў у знаёмага больш за 10 тысяч долараў

Мінскі школьнік выпрасіў у знаёмага больш за 10 тысяч долараў

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС Мінска затрымалі 17-гадовага школьніка Мінскай вобласці. Яго падазраюць у тым, што ён падманным шляхам атрымаў ад свайго знаёмага 10 150 долараў ЗША, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

У лютым 2018-га ў міліцыю звярнуўся хлопец з заявай пра ашуканства. Ён растлумачыў, што ў снежні 2017 года быў на лячэнні ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Там ён пазнаёміўся з другім хлопцам. Пасля выпіскі з лякарні яны кантактавалі ў сацсетках. Падчас перапіскі новы знаёмы пад рознымі нагодамі прасіў пералічыць яму грошы на картку. Ён спасылаўся на смерць бабулі, смерць маці, неабходнасць дапамагчы бацьку-інваліду, адрамантаваць машыну і г.д. Усе пералічаныя грошы хлопец выдаткоўваў на таксоўкі, дыскатэкі, бары. Акрамя таго, ён купіў машыну, якой кіраваў нецвярозым без пасведчання кіроўцы.

Затрыманы хлопец вучыцца ў сярэдняй школе і стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх за прагулы школьных заняткаў і ўжыванне спіртных напояў. На яго пачалі крымінальную справу за махлярства. Яму пагражае ад двух да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмаці або без яе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі