Мінскі школьнік абакраў завуча падчас прафілактычнай гутаркі

Мінскі школьнік абакраў завуча падчас прафілактычнай гутаркі

Партызанскі райаддзел Следчага камітэта па Мінску пачаў крымінальную справу на 14-гадовага школьніка за крадзеж. Падлетку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, намесніца дырэктара школы выклікала дзевяцікласніка на прафілактычную гутарку пасля заняткаў. Падчас гутаркі педагог ненадоўга выйшла з кабінета. А за гэты час школьнік скраў грошы з яе сумачкі, якая ляжала на стале. Здабыча юнага зламысніка склала каля трох мільёнаў рублёў. Скрадзеныя грошы школьнік выдаткаваў на ўласныя патрэбы.

Падчас расследавання высветлілася, што падлетак раней неаднаразова трапляў пад увагу міліцыі, аднак да адказнасці не прыцягваўся — праз узрост.

Фота: bloknot-voronezh.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі