Мінскі пенсіянер прыйшоў у банк з аўтаматам Калашнікава

Трывогу ўзнялі супрацоўнікі банка, пабачыўшы, што ў будынак зайшоў пенсіянер са зброяй наперавес, паведамляе tut.by.



61-гадовага мужчыну затрымалі супрацоўнікі аддзела аховы. Выявілася, што нецвярозы наведвальнік з'явіўся ў аперацыйнай зале банка з пнеўматычнай зброяй у выглядзе макета аўтамата Калашнікава. Прычыны такога дзіўнага ўчынку не ўдакладняюцца.


 
На пенсіянера склалі пратакол за дробнае хуліганства. Яму пагражае штраф да 4,5 млн рублёў альбо адміністрацыйны арышт.

Фота — zona-war.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі