Мінскі метрапалітэн 27 жніўня пяройдзе на зімовы графік руху

У сувязі з завяршэннем сезона масавых адпачынкаў і канікул Мінскі метрапалітэн 27 жніўня пераходзіць на зімовы графік руху электрацягнікоў. Як інфармуе БелаПАН, у буднія дні інтэрвал руху цягнікоў на абедзвюх лініях у ранішнія і вячэрнія гадзіны пік (з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 19.00) складзе дзве хвіліны. У іншы час яны будуць хадзіць з інтэрвалам ад 2,5 да 12 хвілін.

Першыя цягнікі з канцавых станцый "Уручча" і "Малінаўка" будуць адпраўляцца ў 5.32, а з "Магілёўскай" і "Каменнай Горкі" — у 5.33. Апошні састаў будзе адпраўляцца з канцавых станцый у 1.02.

Упершыню плануецца ўвесці з 4 верасня так званы пятнічны графік руху электрацягнікоў. Абумоўлена гэтым тым, што многія прадпрыемствы і арганізацыі ў пятніцу заканчваюць працоўны дзень раней. У сувязі з гэтым у пятніцу вячэрняя гадзіна пік у сталічнай падземцы пачынаецца на паўгадзіны раней — у 15.30.


Фота: Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі