Мінскі краб Пятровіч дакладна прадказвае 65% вынікаў матчаў (фота, відэа)

Краб Пятровіч, які жыве ў Мінскім цэнтры акіянаграфіі і прадказвае вынікі матчаў чэмпіянату свету па хакеі, адгадаў пераможцаў у 13 гульнях з 20. Знакаміты васьміног Паўль, які прадказваў вынікі гульняў з удзелам сваёй роднай футбольнай зборнай Германіі, памыліўся толькі двойчы. Але наш Пятровіч матчы з удзелам беларусаў не прадказвае. Крабу даюць шайбу са сцягамі двух краін. Ён з ёй гуляецца, а потым кладзе на дно. Краіна, сцяг якой апынуўся зверху, і лічыцца пераможцам.

"У нас займаецца шмат дзяцей, — распавядае дырэктар цэнтра Аляксей Азараў. — Вось Улад, Пятровіч яго падшэфны. Ён ім займаецца з моманту прывозу. Краб адчувае сябе добра, гуляецца. Чаму выбралі менавіта краба? У нас цэнтр акіянаграфіі, значыць, павінна быць нешта марское. Марскія глыбіні захоўваць шмат таямніц. Пятровіч не адносіцца менавіта да крабаў. Гэта крабоіды. Найбольш старажытныя істоты. Яны былі, калі на сушы ніхто не жыў. І за імі цікава назіраць".

Прадказанні Пятровіч робіць без лішніх сведкаў, бо вялікая колькасць людзей яму перашкаджае. Аляксей Азараў спрабуе паказаць, як Пятровіч робіць свае прадказанні, але той ужо стаміўся. Калі людзі з камерамі сыходзяць, краб сапраўды пачынае гуляць з шайбай, як хакеіст. Яго клюшні і праўда нагадваюць хакейную амуніцыю. Імя Пятровіч далі маракі, якія яго злавілі.

"Імя славянскае, нясе добрую энергетыку. Петрас па-грэчаску — камень, самая вялікая папуляцыя крабаў і яго гістарычнай радзіма — заліў Пятра вялікага ў Ціхім акіяне".

Калі краба прывезлі, стала прыходзіць шмат замежных гасцей. Рэкламу цэнтр не рабіў, бо ўсё на энтузіязме. Людзі дазнаваліся пра краба са СМІ. Прыходзілі фіны, немцы, расіяне.

"У яго тэмпература вады павінна быць, як у Баранцавым моры, каб вада была правільная па салёнасці. Я яго даглядаю, раблю ваду ідэнтычную, як у моры. Дапамагаю яго карміць, кавалак малюска, крэветак часам можам даць. Падчас чэмпіянату ён есць па-мойму два разы на тыдзень. Каб яго не збіваць, шмат не кормім", — распавядае Улад, апякун Пятровіча.

Вада сапраўды цалкам ідэнтычная марской, недзе нават бачныя кавалкі лёду. Робіцца яна са спецыяльнай солі з 78 кампанентаў.

Цяпер Пятровічу прывезлі сяброўку. Пакуль яна праходзіць акліматызацыю, а пасля чэмпіянату яны будуць жыць разам.

"З дзяўчынкамі вельмі цяжка. Каб захоўвалася папуляцыя краба, дзяўчынак не вылоўліваюць. Мы прасілі дапамагчы па лініі заапаркаў. Мы прывезлі дзяўчынку. Пасля чэмпіянату свету будзем пашыраць сямейства Пятровічаў. Імя няма, але ўсе завуць Пятроўна".

На развітанне краб робіць прадказанне на сераду: немцы перамогуць швейцарцаў, чэхі выйграюць у італьянцаў, славакі прайграюць нарвежцам, а казахі саступяць расіянам.

Крылатка паласатая, другая назва "Марскі д'ябал", мае атрутныя шыпы.

Трыёніксы Пятачок і Хруша, з Кітая.

Скат

Трыёнікс

Краб стрэлагаловы, карыбскі рэгіён. Пранізвае ахвяру "дзідай".

Краб дэкаратар, інда-Пацыфіка. Майстар муляжа.

Макет будучага цэнтра акіянаграфіі. Яго плануюць пабудаваць за 2015 год.

Сяброўка Пятровіча

Аўтографы вядомых зорак хакея

Кайманавая чарапаха, паўднёвы-ўсход Канады і ЗША. Жывуць больш за сто гадоў. Цяпер ёй ўсяго 5 гадоў, але яна важыць ужо 25 кг. Укус мацней, чым у кракадзіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі