Мінская прыбіральшчыца абяцала ўладкаваць на працу ў Расію

Мінская прыбіральшчыца абяцала ўладкаваць на працу ў Расію

У Мінску міліцыянты затрымалі 39-гадовую жанчыну па падазрэнні ў махлярстве, паведамляе guvd.gov.by

У міліцыю звярнуўся мужчына і заявіў, што пазнаёміўся з жанчынай, якая прапанавала яму дапамагчы знайсці працу ў Расіі. Мужчына перадаў ёй банкаўскую картку з авердрафтам на 2000 рублёў: на гэтую картку яму нібыта мусілі пералічваць грошы за выкананую працу. Аднак ні абяцанай працы, ні грошай з карткі мужчына так і не дачакаўся.

Міліцыянты высветлілі, што жанчына прапанавала працу на будаўніцтве ў Падмаскоўі. Яна запатрабавала ў пацярпелага банкаўскую картку з авердрафтам. На грошы з карткі яна набыла сабе дарагія мабільнікі. Тэлефоны яна перапрадавала, а на атрыманыя гроша жыла. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, да працаўладкавання жанчына ніякага дачынення не мае. 

Высветлілася, што раней жанчыну прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за крадзеж. Тады яе пакаралі грамадскімі работамі. Афіцыйна яна працавала прыбіральшчыцай у адной са сталічных арганізацый.

Мінская міліцыя падазрае, што жанчына можа мець дачыненне да іншых фактаў махлярства. Магчымых пацярпелых просяць паведаміць пра гэта ў Фрунзенскае РУУС г. Мінска асабіста (г. Мінск, вул.Кальварыйская, 41) ці па тэлефонах: 8 (029) 653-17-63, 8 (017) 213-08-25, 8 (017) 207-67-67 або 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі