Мінская міліцыя раіць заяўнікам "Чарнобыльскага шляху" не мяняць маршрут

Начальнік сталічнай міліцыі генерал-маёр Леанід Фармагей параіў арганізатарам "Чарнобыльскага шляху" не мяняць маршрут шэсця, прапанаваны ўладамі. "Не трэба блытаць дэмакратыю з парушэннем закона. Міліцыя не дапусціць парушэнняў закона і парадку ў горадзе", — цытуе яго словы "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, Мінгарвыканкам прапанаваў дэманстрантам рухацца ад Акадэміі навук на плошчу Бангалор да Чарнобыльскай капліцы міма кінатэатра "Кастрычнік" па вуліцах Хмяльніцкага, Куйбышава і ўжо пасля па Сурганава. Самі ж арганізатары вырашылі ісці ад Акадэміі навук да плошчы Якуба Коласа, а адтуль — па вуліцах Веры Харужай і Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы.

Нагадаем, што пачатак акцыі прызначаны на 12 гадзінаў 26 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі