Мінская міліцыя абнародавала афіцыйную версію падзеяў у Кастрычніцкім судзе

Нагадаем, паводле неафіцыйных крыніцаў, у судзе нібыта затрымалі судовага выканаўцу, які забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў.



Тым часам, на сайце ГУУС паведамляецца, што 26 лістапада ў 9.15 у міліцыю паступіла паведамленне, быццам у будынку суда Кастрычніцкага раёна на вуліцы Сямашкі скандаліць неадэкватны мужчына.



На месцы падзеяў міліцыянты знайшлі маладога чалавека, які паводзіў сябе неадэкватна і знаходзіўся ў моцным узбуджаным стане. У 10.30 яго даставілі ў Маскоўскае РУУС для далейшага разгляду і высвятлення асобы.



Каля 11-й гадзіны, улічваючы стан, у якім знаходзіўся малады чалавек, было вырашана перадаць яго медыкам. Паводле папярэдніх звестак, хлопец не знаходзіўся ў стане алкагольнага або іншага ап'янення.



Фота — severinform.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі