Мінскае “Юнацтва” прайграла трэці раз запар
Мінскае хакейнае “Юнацтва” пацярпела трэцюю паразу запар на другім этапе першай стадыі чэмпіянату Беларусі. 1 снежня сталічны клуб саступіў на сваёй пляцоўцы “Металургу” — 1:2. Цяпер мінская каманда, якая доўгі час трымала лідарства, апусцілася ўжо на трэцяе месца ў турнірнай табліцы.
Іншыя каманды з першай шасцёркі згулялі з наступнымі вынікамі: “Шахцёр” — “Гомель” — 3:2, “Нёман” — “Дынама-Маладзечна” — 5:3.
Вынікі гульняў у другой шасцёрцы: “Ліда” — “Дынама U-20” — 6:2, “Магілёў” — “Віцебск” — 5:6 (па булітах), “Брэст” — “Хімік-СКА” — 2:1 (па булітах).
На першым месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па хакеі цяпер знаходзіцца “Шахцёр” (63 ачкі), на другім — “Нёман” (56), на трэцім — “Юнацтва” (55), паведамляе БелаПАН.
Наступны тур пройдзе 3 снежня.
Фота: ХК "Юнацтва"