Мінскае “Юнацтва” перамагло “Шэфілд” у Суперфінале Кантынентальнага кубка

Мінскае “Юнацтва” перамагло “Шэфілд” у Суперфінале Кантынентальнага кубка

Мінскае “Юнацтва” перамагло брытанскі “Шэфілд Стылерз” у матчы Суперфіналу Кантынентальнага кубка па хакеі. Гэта была чацвёртая гульня ў межах спаборніцтваў. Сустрэча прайшла 13 студзеня на мінскай “Чыжоўка-Арэне”. Перамога дасталася “Юнацтву” дастаткова цяжка — за 2,5 хвіліны да фінальнай сірэны лік быў 4:4. У канцоўцы матчу пераможную шайбу закінуў украінскі легіянер Андрэй Міхноў. Вынік 5:4.

Галоўны трафей спаборніцтваў разыграюць “Юнацтва” і казахстанскі “Номанд” — матч паміж імі адбудзецца сёння, 14 студзеня, у 19.00.

“Юнацтва” мае 6 ачкоў пасля дзвюх гульняў, за ёй ідзе “Номанд” з 5 ачкамі, затым італьянскі “Рытэн” з адным ачкоў і “Шэфілд”, які не зарабіў ніводнага ачка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі